Музыка гарадзенскіх уліц: гурт Navi

|

У межах праекта “Музыка гарадзенскіх вуліц” мы стараемся запісваць большасць цікавых музыкаў, што наведваюць Гродна. Так, у кастрычніку да нас прыязджаў мінскі гурт Navi, які з радасцю прыняў удзел у праекце. Глядзіце відэа, знятае на новай гарадзенскай арт-пляцоўцы!


Navi (Мінск, Беларусь), “Шчасце”
Знята на вул. Найдуса, 1 (Арт-пляцоўка ABC) 11 кастрычніка 2014

 

***

 

“Музыка гарадзенскіх вуліц” гэта музычны відэаблог – жывыя песні жывых музыкаў на вуліцах Гродна.

 

Стваральнікі праекта любяць свой горад і якасную жывую музыку: бард-рок, джаз, аўтарскую песню, этніку – усе стылі добрыя, калі іх выконвае добры музыка. У відэароліках, якія здымаюцца ў розных месцах Гродна, сваю творчасць прадстаўляюць як мясцовыя музыкі, гэтак і госці горада, якія прыязджаюць да нас з канцэртамі.

 

Праект мае ўласны сайт (на беларускай, рускай і англійскай мовах), канал на YouTube, старонкі ў Facebook і vk.com.

 

Яго стваральнікі: ідэйны натхняльнік і каардынатар Павел Салаўёў, аператар і мантажыст Андрэй Ломаў і рэдактар “Твайго стылю” Аляксей Шота. Дызайн адмыслова для праекта распрацаваў Ігар Адасік.

 

***

 

Папярэднія відэа праекта:

 

Цімафей Яравікоў – “Доброй дороги”

Валімір О. – “В рай”

Раман Яраш – “Яўрэйцы”

Павел Фахртдзінаў – “Овощи”

Аляксей “Крыс” Шыраеў – “По склонам Демерджи”

Джош Ланца – “I loved you once / Я вас любил”

Sounduk – “Мне нравится”

“Нельга забыць” – “Дзе ты?..”

Rzeszów Klezmer Band – “Яўрэі з Адэсы”

Яўген Нікіцін і “Прощай, привычка” – “Море”

.К – “Птица С”

Vuraj – “За валом”

Dzivasil – “Вір калодезь”

Юры Дубовік і праект “Вочы” – “Малітва”

Spiritual Seasons – “Bonden Og Kraka”