Фінала Кантынентальнага Кубка ў Гродне не будзе (абноўлена)

|

У горада няма сто тысяч даляраў, каб прыняць у сябе гэты турнір.


Нагадаем, што суперфінал Кантынентальнага Кубка пройдзе з 9 да 11 студзеня. 

 

Пуцёўку ў гэты турнір гарадзенцы заваявалі нядаўна на турніры ў Францыі.

 

За перамогу ў Кубку яны будуць спрачацца са старымі знаёмымі з французкага “Анжэ Дакс”, а таксама з казахстанскім “Іртышом” і нямецкім “Фіштаўнам”.

 

Раней паведамлялася, што Гродна можа заявіць сваю кандыдатуру ў якасці гаспадара спаборніцтваў.

 

Старшыня праўлення “Нёмана” Анатоль Варывончык, заявіў, аднак, газеце “Прессбол”, што арганізацыя турніра каштавала б клубу каля 100 тысяч даляраў і што такіх грошай у клуба няма.

 

Затое такія грошы аказаліся гатовыя ўкласці немцы: турнір прыме Брэменсхафен, дзе базуецца “Фіштаўн”.

 

Нагадаем, што пераможца Кантынентальнага Кубка ў наступным годзе зможа згуляць у куды больш прэстыжнай хакейнай Лізе Чэмпіёнаў.