“У пошуках скрыжаванняў культур”

|

Летнік адбываецца ў Смаргонскім раёне, які ўяўляе сабой адначасова і мультыкультурную мясцовасць і месца актыўных баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны.

Калектыў польскай і беларускай моладзі будзе збіраць на месцы разнастайную вусную інфармацыю, то бок успаміны людзей, аб падзеях Першай і Другой сусветных войнаў, аб міжнацыянальных стасунках, якія адбываліся ў рэгіёне ў розныя часы. Акрамя таго ўдзельнікі будуць фіксаваць стан помнікаў часоў Першай сусветнай, нямецкіх могілак, абарончых збудаванняў.

Па выніках сваёй працы ўдзельнікі падрыхтуюць прэзентацыю, якая ў жніўні будзе прадстаўлена на месцы правядзення летніка, а пасля і ў Гародні. У мінулым годзе ў падобным праекце ў Польшчы прымала ўдзел беларуская моладзь. Падчас летніка збіралі культурна-гістарычную інфармацыю, а таксама займаліся расчысткай старых габрэйскіх могілак.

Фота мапы Гарадзенскай вобласці http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Grodno-Oblast-Smorgon.png/300px-Grodno-Oblast-Smorgon.png