АДУфэст 3.0. Навучаючы вучымся

|

Праграма адукацыйнага фестываля складаецца з майстар-класаў ды варкшопаў, якія прапануюць самі ўдзельнікі.

 

Гэта могуць быць практычныя парады ці сусветныя прыклады па творчым або паўторным выкарыстанні смецця, трэніроўка па ёзе, прэзентацыя ўласна распрацаванай адукацыйнай методыкі, інтэрактыўны трэнініг па міжкультурнай камунікацыі ці нават кулінарны воркшоп па прыгатаванні чакаляды.

 

Галоўнае, каб адуфэстаўцы падчас сваіх выступаў у інтэрактыўнай форме змаглі навучыць адно аднога чамусьці новаму і цікаваму.

 

Менавіта таму тэма варкшопа з’яўляецца асноўным крытэрам адбору: ты зможаш выказаць сваё меркаванне на хвалюючую цябе тэму, распавесці пра свой унікальны досвед і навучыць астатніх удзельнікаў таму, што з’яўляецца важным менавіта для цябе!

 

Дзе: Польшча

 

Калі: 27-30 жніўня

 

Заяўка: каб мець магчымасць паўдзельнічаць у Фэсце, неабходна да 15.06.2015 запоўніць апытанку, у якой пазначыць тэму і бачанне свайго варкшопа  і дачакацца вынікаў адбору напрыканцы чэрвеня.

 

Фінансавыя ўмовы: Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, часткова пакрываюць выдаткі на дарогу, таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на медычную страхоўку і дарогу у адваротны бок.

 

Больш інфармацыі пра АдуФэст тут. 

 

Пытанні і пажаданні скіроўвайце на скрыню adukacyja@gmail.com.

 

У 2015 годзе АДУфэст ладзіцца пры падтрымцы фундацыі імя Роберта Боша і ўпершыню стане міжнародным.