Фестываль арганнай музыкі сабраў у Гродне выканаўцаў класікі з Расіі, Прыбалтыкі і Беларусі

|

Міжнародны фестываль ARS ORGANI GRODNENSI стартаваў у Гродне.


Першым на фестывалі давялося выступаць арганісту Аляксандру Ісакаву з Літвы. Выканаўца, які ўжо граў у кірсе ў маі, лічыць, што гораду над Нёмнам надзвычай пашанцавала, бо падобныя фестывалі ёсць далёка не паўсюль нават у Нямеччыне альбо Галандыі.

 

Арганізатар фэсту пастар Уладзімір Татарнікаў мяркуе, што падобны мастацкі складнік цудоўна дапаўняе рэлігійны змест храму, бо выкананне класічных твораў было ад пачатку закладзена ў лютэранскай літургічнай традыцыі. Да таго ж, пастар Уладзімір сам з’яўляецца гарачым прыхільнікам класічнай музыкі.

 

Пачуць цудоўныя класічныя творы ў сценах гарадзенскай кірхі можна да 12 ліпеня. Прапануем вам поўны расклад фестывалю:

 

Панядзелак, 6 ліпеня, 18.00 – канцэрт-адкрыццё І

Аўторак, 7 ліпеня, 18.00

Чацвер, 9 ліпеня, 18.00 – канцэрт-адкрыццё ІІ

Пятніца, 10 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00

Субота, 11 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00

Нядзеля, 12 ліпеня, 14.00, 16.00, 18.00 – канцэрт-закрыццё  

 

Колькасць месцаў – абмежаваная