Гарадзеншчыну “пачысцілі” ад казіно

|

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Інспекцыі па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці, падатковая паўторна на працягу года выявіла, што казіно несвоечасова выплачвала падатак на ігральны бізнэс. Калі фірме ўдасца атрымаць ліцэнзію, то казіно ў будучыні зноў зможа адкрыцца.

 

Усяго ў мінулым годзе ў вобласці працавалі тры казіно, усе яны знаходзіліся ў Гродне. Два з іх пазбавіліся ліцэнзіі ў пачатку 2015 года за такое ж парушэнне, цяпер яны знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі.