У Гродне за хабар затрымалі афіцэра

|

Намеснік камандзіра вайсковай часткі быў затрыманы за атрыманне хабару і спрабаваў уцячы ад міліцыі.


Як паведамляе сайт uvd.grodno.by, вайсковец атрымаў 300 долараў за станоўчае вырашэнне пытання па набыцці мэблі для вайсковай часткі. 

 

У час затрымання, якой праводзілася з удзелам АМАП, афіцэр спрабаваў уцячы на сваім аўтамабілі, але быў затрыманы.