Чаму развіталіся з Едэшка?

|

У цяперашнім чэмпіянаце Аляксандр пяць разоў выходзіў на поле ў складзе жоўта-зялёных (211 хвілін, 2 папярэджанні), забіў гол мікашэвіцкаму “Граніту” і аддаў адну галявую перадачу ў матчы з брэсцкім “Дынама”.

 

У матчах за дубль Едэшка выступаў больш вынікова. У 6 праведзеных за дублюючы склад матчах (422 хвіліны, 2 папярэджанні, 1 выдаленне) паўабаронца вызначыўся 5 разоў і адзін раз дапамог гэта зрабіць партнёру.

Каб разабрацца ў сітуацыі, мы звязаліся са старшынёй гарадзенскай каманды Іванам Варсовiчам, які распавёў па якіх прычынах клуб развітаўся з Едэшка.

 

 – У хлопца кульгае вельмі моцна дысцыпліна, таму ўмовы кантракту былі не выкананыя. Шчыра кажучы, Аляксандр проста не хадзіў на трэніроўкі, а па якіх прычынах – вам лепш ў яго спытаць. Хлопец таленавіты і перспектыўны, вось толькі галавой не думае. На жаль, прыярытэты ён расставіў не так, як бы хацелася нам. А так тэхніка і здольнасці ў яго ёсть,– распавёў Іван Варсовiч.

Пасля таго, як “Нёман” спыніў супрацоўніцтва з Аляксандрам, былы гулец гарадзенскай каманды перастаў адказваць на званкі і паведамленні. Таму пачуць яго меркаванне нам не ўдалося. 

Аляксандр з’яўляецца выхаванцам гарадзенскага футбола. У 2008 годзе ён дэбютаваў за дублюючы склад “Нёмана”. А ў 2010 Едэшка выйшаў упершыню за асноўны склад каманды.  З 2013 па 2014  паўабаронца правёў 2 сезона ў Першай лізе.

 

Спачатку Едэшка гуляў за “Хімік” са Светлагорска, а пасля за “Гарадзею”.

 

У 2015 годзе Аляксандр вярнуўся ў родны горад. У футбаліста паверылі, толькi вось ён не спраўдзіў надзеі кіраўніцтва гарадзенскай каманды.