Надвор’е ў Гродне ў выходныя: амаль без ападкаў, ветрана, +14…+19ºС

|

Надыходзячыя выходныя маюць быць тыповымі для першай паловы верасня: яшчэ адносна цёлымі і сухімі, камфортнымі для людзей, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.


Сёння, 11 верасня, у Гродне і вобласці чакаецца дастаткова яснае надвор’е, пераменная воблачнасць без ападкаў. Вецер усходні 3-8 м/с, днём парывы дасягнуць 12 м/с. Тэмпература ў Гродне +17…+19ºС, па вобласці +15…+20ºС.

 

У суботу, 12 верасня, пераменная воблачнасць, з большага без ападкаў. Вецер усходні і паўднёва-усходні 5-10 м/с, у парывах да 12 м/с. Тэмпература ноччу +5…+10ºС, удзень +14…+19 ºС.

 

Падобныя вецер ды тэмпература чакаюцца ў нядзелю, 13 верасня. Аднак, калі ноч пройдзе пераважна без ападкаў, дык удзень у асобных раёнах вобласці пройдуць невялікія кароткатэрміновыя дажджы.

 

Небяспекі пажараў у лясах ужо амаль што няма – на выходныя чакаецца 2 клас небяспекі (слабая запальваемасць), месцамі 3 клас (сярэдняя запальваемасць).

 

У панядзелак, 14 верасня, чакаецца яснае без ападкаў надвор’е, вецер паўднёва-усходні 8-10 м/с, у парывах да 15 м/с. Тэмпература ноччу +9…+11ºС, днём +17…+19ºС.

 

У аўторак надвор’е будзе яшчэ больш восеньскім – раніцай і ўдзень пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-усходні 8-10 м/с, у парывах да 15 м/с. Тэмпература ноччу +11…+13ºС, днём +13…+15ºС.