Чарговая перамога “Нёмана” і чаму Голань незадаволены легіянерамі

|

Гарадзенскі “Нёман” заканчвае выязную серыю гульняў чарговай перамогай. У Бабруйску чырвона-чорныя закінулі мясцоваму “Дынама” пяць безадказных шайб.


Трэці тур і трэцяя перамога. На гэты раз пад разгром гарадзенцаў патрапілі хакеісты з “Дынама-Бабруйск”. Усе пяць шайбаў гаспадарам былі закінутыя “Нёманам” пры роўнай гульні.

 

У складзе гарадзенцаў дублем адзначыўся лідар каманды Вячаслаў Лісічкін, а таксама вызначыліся Даніэль Сэман, Ягор Сцяпанаў і Аляксандр Маляўка.

“Дынама-Бабруйск” – “Нёман” 0: 5 (0: 2, 0: 1, 0: 2)

 

03.43 0: 1 – Сэман (Ластавецкі, Міхайлаў)
17.47 0: 2 – Лісічкін (Дадонаў, Баярчук)
36.27 0: 3 – Лісічкін (Дадонаў, Коршунаў)
46.18 0: 4 – Сцяпанаў (А. Маляўка, Куцэвіч)
59.23 0: 5 – А. Маляўка (Баярчук, С. Маляўка)

35.44 Мікулік (“Нёман”) не рэалізаваў буліт

 

Такім чынам, “Нёман” атрымлівае трэцюю перамогу запар, закінуўшы ў агульнай суме 17 шайбаў.

 

Але пасля гульні ў Бабруйску, галоўны трэнер гарадзенцаў Мiлаш Голань заявіў, што яго турбуе гульня легіянераў:


– Тры гульні на выездзе, дзевяць ачкоў. Я застаўся задаволены праведзенай працай у сённяшнім матчы. Мы далі шанец Яну Шэляпнёву, і ён адыграў выдатна. Ёсць толькі адзін мінус у матчы з “Дынама”, гэта гульня тройкі легіянераў. Я даваў ім час, яны не закідвалі, гулялі не вельмі добра. Трэба падумаць, што рабіць далей.

 

Цікава, чым незадаволены галоўны трэнер гарадзенскай каманды. Мыгчыма, незакінутым булітам Мікуліка i і безгалявой серыяй форвардаў. Але варта адзначыць: трэцяя гульня, трэцяя перамога і чатыры шайбы на рахунку легіянераў (Складаны 2, Мікулік 1, Сэман 1). Гэта з 17 закінутых шайбаў “Нёманам”. Вынік ёсць, але за такія грошы, якiя атрымлiваюць легiянеры, Голань у праве патрабаваць больш. У хуткім часе, мы даведаемся што ён прыдумаў для iх.

 

А наперадзе ў гарадзенцаў чатыры сур’ёзных хатніх матчу.

 

17 верасня “Нёман” – “Гомель”

19 верасня “Нёман” – “Металург”
24 верасня “Нёман” – “Юнацтва”
26 верасня “Нёман” – “Брэст”


Фота: hcdinamo.by