На ўзоры новых беларускіх грошай знайшлі арфаграфічную памылку

|

Памылка ёсць на купюры ў 50 рублёў. Яна будзе вартая сённяшнім 500 000. На ёй намалявана пярліна Гарадзеншчыны – Мірскі замак.

 

Паводле правіл беларускай мовы ў версіі ад 2010 года, трэба пісаць не “пяцьдзЕсят”, а “пяцьдзЯсят”, бо ў новых правілах пашырылася “аканне” і “яканне”. Новыя грошы пазначаны 2009-м годам і, магчыма, таму там гэтае слова напісанае па старых правілах.

 

Сёння ў гаманцах беларусаў могуць знаходзіцца таксама старыя купюры ў 50 000 з “памылкай” (выпушчаныя да змен арфаграфіі). А 50 рублёў ужо наогул не выкарыстоўваюцца, незалежна ад таго, ёсць там “памылка” ці не.