Чарговая перамога дазволіла “Нёману” падняцца на другое месца

|

Згодна з існуючай традыцыяй, на матчы гэтага этапу ходзіць больш людзей, бо пачаліся адны з самых сур’ёзных гульняў чэмпіянату Беларусі.

 

Перад сустрэчай з “Дынама” супернікаў падзялялі чатыры ачкі ў турнірнай табліцы. Абедзве каманды падышлі да матчу ў добрым настроі. Гарадзенцы ўдала правялі два выязных матчу, а “дынамаўцы” у апошняй гульні на выездзе абгулялі “Металург”.

 

Гульня ў Гродне атрымалася добрая. Ужо ў першым перыядзе гарадзенцы вялі ў дзве шайбы. У другім перыядзе госці здолелі зраўняць лік на 31 і 33 хвілінах матчу. Але праз хвіліну Баярчук зноў вывеў “Нёман” наперад.

 

У трэцім перыядзе ў каманд было мноства момантаў, але ўдача была на баку гаспадароў. Спачатку закінуў Касянчук, а пасля і Крыстэк. За чатыры хвіліны да канца сустрэчы госці здолелі скараціць адставанне на адну шайбу, але на большае іх не хапіла.


“Нёман” – “Дынама-Маладзечна” 5:3 (2:0, 1:2, 2:1)

 

Шайбы:

16.45 1: 0 – Баярчук (Маркоўскі, Касянчук)
17.16 2: 0 – Капылец (Крыстэк, А. Маляўка)
31.36 2: 1 – Автаеў (Лопачук, Бадун, – бол.)
33.18 2: 2 – Амброжэйчык (Сёмачкін, Феактыстаў)
34.02 3: 2 – Баярчук (Касянчук)
49.00 4: 2 – Касянчук (Лісічкін)
55.08 5: 2 – Крыстэк (А. Маляўка, Мянцюк)
56.27 5: 3 – Махор (Петухоў, Каскоў)

У перапынку паміж заўзятарамі паспрабавалі разыграць грашовы прыз – мільён рублёў. Але выцягнутае месца апынулася пустым. Такім чынам розыгрыш пераносіцца на наступную гульню і будзе складаць ужо два мільёны.

 

Таксама адбыліся змены ў турнірнай табліцы. Дзякуючы перамозе над “Дынама” хакеісты “Нёмана” размясціліся на другім месцы і маюць у сваім актыве 56 ачкоў. 

Наступны матч чырвона-чорныя правядуць у Мінску 3 снежня, дзе будуць сустракацца з самым прынцыповым супернікам апошняга часу – мiнскім “Юнацтвам”.