1-е верасня адбудзецца

|

«Спрэчная школа» на Фолюше ўсё-такі адкрыецца да пачатку навучальнага года. Зараз завяршаюцца агульнабудаўнічыя працы, усталёўка мэблі, ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі.


Нагадаем, што па дакументах на месцы будаўніцтва павінна працаваць аўтастаянка. Справа прайшла не адзін суд. Прадпрымальнік Чэслаў Касьяновіч у 2001 годзе ўзяў участак у арэнду на тры года. Калі тэрмін выйшаў, прэтэнзій з боку выканкама не было, і ён працягнуў аказваць паслугі аўтастаянкі. А два года назад прадпрыемства зачынілі, пачалі будаваць школу. І тут паўстала праблема… Па чутках, прадпрымальніку, які валодащі зямлёй на правах арэнды, ўжо выдалі новы ўчастак у раёне Паўднёвага.

>

Новая школа разлічаная на 1020 вучняў. Яна ўжо амаль цалкам укамплектаваная.

Фота prosto-free