Халодная поўня паўстала над Гродна на Каляды – такое бывае раз на паўстагоддзя

|

Сёлета на Каляды, 25 снежня, у небе над Гродна можна было пабачыць поўню. Супадзенне поўнага Месяца з Раством Хрыстовым з’ява даволі рэдкая. Паводле паведамлення NASA, апошні раз падобнае назіралі ў 1977 годзе, паўтарэнне адбудзецца толькі ў 2034. Да таго ж, калядная поўня бягучага, 2015 года, падпадае пад азначэнне “халоднай” – так астраномы называюць апошнюю поўню года, бо назіраюць яе ў пачатку зімы.


Калі за святочнымі клопатамі вы не паспелі паглядзець у начное каляднае неба, то пабачыць рэдкую астранамічную з’яву можна ў нашым фотарэпартажы.

 


 

 Здымкі аўтаркі

 

Чытай больш:

 

Суперпоўня і яе зацьменне ў гарадзенскім небе

 

Хай будзе святло! Як выглядае навагодняя ілюмінацыя Гродна