Беларусы сталі менш ездзіць у Польшчу, іх выдаткі там скараціліся на 20%

У трэцім квартале 2015 года неграмадзяне Польшчы, 83,8% якіх складалі беларусы, 2 млн разоў перасяклі беларуска-польскую мяжу (у абодва бакі). Пры гэтым, у параўнанні з трэцім кварталам 2014 года, рух на мяжы скараціўся на 14% у выпадку грамадзян і на 11,5% у выпадку неграмадзян Польшчы.

 

Беларусы пакінулы ў Польшчы 753 млн злотых, палякі ў Беларусі – 20,6 млн злотых (177,5 млн і 4,8 млн еўра адпаведна).

 

У сярэднім за адну паездку беларус пакідаў у Польшчы 769 злотых, паляк у Беларусі – 193 злотых (181 і 45 еўра адпаведна).

 

Пры гэтым, найбольшыя грошы пакінулі ў Польшчы жыхары Нямеччыны – 45,5% ад усіх выдаткаў замежнікаў. Беларусы ж толькі 8,4%. Гэта ў два разы менш, чым украінцы.

 

У параўнанні з мінулым годам выдаткі беларусаў у Польшчы скараціліся на 19,8%.

 

Перадусім беларусы куплялі ў Польшчы непрадуктовыя тавары – 83% усіх пакупак. Ежа і напоі склалі 11% выдаткаў, паслугі – 6%. Сярод непрадуктовых тавараў найбольш папулярныя былі будаўнічыя матэрыялы (27%), бытавая тэхніка (22%) і аўтамабільныя тавары (14% адпаведна ў межах гэтай катэгорыі).

 

Палякі, якія прыезджалі ў Беларусь, 62% сваіх выдаткаў прызначалі на пакупку паліва, амаль 10% – на пакупку цыгарэт.

 

Фота polsha24.com