У Гродне стварылі групу псіхалагічнай падтрымкі для тых, хто перажывае растанне

Новая група пачне працу 10 студзеня. Сустрэчы будуць накіраваныя на вызваленне ад пачуцця адзіноты і незразумеласцi. З дапамогай спецыялістаў ва ўдзельнікаў павінна з’явіцца вера ў лепшае жыццё.

 

Пошукава-выратаваўчы атрад “ЦентрСпас” падвёў вынікі года: 40 пошукаў, з іх восем паспяховых

 

Кіраўнік пошукава-выратавальнага атрада “ЦентрСпас” Яраслаў Струцiнскi кажа, што да яго рэгулярна звяртаюцца па параду людзі, якiя перажылі балючае раставанне.


– Гэта не толькі маладыя хлопцы і дзяўчаты, але і дарослыя людзі. Рэальнасць такая, што сапраўды дапамагчы можа толькі той, хто сам праходзіў праз падобнае. Я гэта выдатна разумею, а ў маім жыцці, на шчасце, такіх падзей не было. Я разумею, што вельмі многія маюць патрэбу ў такой падтрымцы. Тут важныя правільныя словы, адчуванне таго, што цябе разумеюць, а не толькі слухаюць. У гэтай справе важная праца псіхолага: не проста “сухога прафесіянала”, а чалавека, якi суперажывае. Я з радасцю падтрымаў ініцыятыву Кацярыны, нашага атраднага псіхолага, каб стварыць у Гродне групу такую падтрымкі.

 

Спецыялісты адзначаюць, што перажыць цяжкі і стрэсавы перыяд у жыцці будзе нашмат лягчэй у цёплай, сяброўскай атмасферы разумеючых людзей. Праца з прафесійнымі псіхолагамі дапаможа знайсці прычыны, якія прывялі да раставання, зрабіць правільныя высновы, а таксама дапаможа захаваць здольнасць кахаць і прымаць каханне.


– Як псіхолаг магу сказаць, што не перажытае да канца раставанне і разрыў блізкіх адносін прыводзіць да таго, што ў далейшым нам складана адкрыцца перад новым чалавекам. Або мы наогул вырашаем, што нявартыя шчасця ў асабістым жыцці, ці наогул пачынаем лічыць яго проста недасяжным. Адна з важных патрэб, якой мы кіруемся – гэта кахаць і быць каханымі. Шчасця ў асабістым жыцці варты кожны. Мне хочацца дапамагчы людзям прайсці шлях ад болi раставання да прыняцця жыццёвых змен максімальна хутка і мякка, у атмасферы сяброўскай падтрымкі разумеючых людзей, – расказала псіхолаг Кацярына Логiнава.

 

Групы падтрымкі адкрыты для кожнага. Няма абмежаванняў ні па ўзросце, ні па іншых фактарах. Не абавязкова актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні або распавядаць штосьці пра сябе, можна проста паслухаць іншых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і якія знайшлі выхад. Можна будзе пагаварыць з псіхолагамі, атрымаць адказы на свае пытанні і нават самім паспрабаваць дапамагчы іншым удзельнікам і падтрымаць іх.

 

Група псіхалагічнай падтрымкі будзе працаваць кожную нядзелю з 18.00 да 20.00 па адрасе вул. Баторыя 8б, 2 паверх (памяшканне дзіцячага клуба “Лета”).

 

Таксама працягвае працу група падтрымкі для людзей, якія перажылі псіхалагічны або фізічны гвалт, а таксама для тых, хто і цяпер вымушаны жыць пад пастаянным псіхалагічным ціскам. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах +375 (33) 334-57-34 (Кацярына) або +375 (33) 363-55-77 (Яраслаў).