Hurts у Мінску, Tricky ў Варшаве, Scorpions у Кіеве: куды і на якія канцэрты з’ездзіць гарадзенцам у лютым і сакавіку

|

Мінск


Manowar

 

Самабвешчаныя каралі металу ўпершыню прыедуць у Беларусь. Акрамя любімай музыкі, любы наведвальнік канцэрту прэтэндуе на матацыкл Harley-Davidson, які гурт разыграе сярод фанатаў. Каб выйграць, дастаткова купіць квіток і прысутнічаць на канцэрце. Квіткі на розныя сектары маюць аднолькавы кошт. Дарэчы, кошт у Беларусі ў два разы таннейшы, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Музыканты вывучылі эканамічную сітуацыю ў краіне і вырашылі зрабіць квіткі даступнымі для сваіх фанатаў. Яны абяцаюць, што на якасці гука і шоў кошт не будзе адаб’юцца.

 

Калі: 16 лютага, 20.00

Дзе: Палац спорту, пр-т Пераможцаў, 4

За колькі: 1 млн руб

 

 

God Is An Astronaut

 

Ірландскія построкеры прэзентуюць апошні альбом “Helios|Erebus “. За дзень да мінскага канцэрта гурт выступіць у Кіеве, там білеты каштуюць 530-1000 грн.

 

Калі: 20 лютага, 19.00

Дзе: Клуб Re:Public, вул. Прытыцкага 62/5

За колькі: ад 500 тыс.

 

 

The Neighbourhood

 

Каліфарнійскія індзі-рокеры два гады таму заваявалі сэрцы амерыканскіх слухачоў і прапісалася на верхніх радках музычных чартаў. Дзякуючы праекту “Канюшына. Музыка не для ўсіх” беларускія аматары нефарматнай і самабытнай музыкі нарэшце дачакалася ўзыходзячых індзі-зорак з Залатога штата.

 

Калі: 27 лютага, 20.00

Дзе: “Прайм-хол”, пр-т Пераможцаў, 65

За колькі: 500-850 тыс. руб

 

 

IAMX

 

Першы беларускі канцэрт аднаго з самых нефарматных еўрапейскіх гуртоў адбудзецца ў рамках новага музычнага фармату канцэртнага агенцтва “Атам інтэртэйнмэнт” “Канюшына. Музыка не для ўсіх”. IAMX прывязуць з сабой свабоду, бурлеск, гламур і шаленства.

 

Калі: 1 сакавіка, 20.00

Дзе: Клуб Re:Public, вул. Прытыцкага 62/5

За колькі: 590 тыс. руб

 

 

“Воплі Відоплясова”

 

7 сакавіка гурт адзначыць сваё 30-годдзе. Пакуль гэта адзіны ўкраінскі гурт, які перайшоў гэтую мяжу. Музыкі абяцаюць узгадаць і выканаць усе лепшае за гэтыя гады.

 

Калі: 7 сакавіка, 20.00

Дзе: “Прайм-хол”, пр-т Пераможцаў, 65

За колькі: 300-600 тыс. руб

 

 

Gregorian

 

Знакаміты нямецкі гурт, што складаецца з двух дзясяткаў вакалістаў, прыязджае ў Мінск з развітальным турам. Гэта, магчыма, апошні шанец пачуць ужывую каверы на сусветныя хіты ў стылістыцы грыгарыянскіх харалаў. Трошку пазней, 16 сакавіка, Gregorian выступіць у Варшаве, там білеты каштуюць ад 130 да 190 злотых.

 

Калі: 8 сакавіка

Дзе: Палац спорту, пр-кт Пераможцаў, 4

За колькі: 550 тыс. – 1 млн

 

 

Hurts

 

Брытанскі поп-гурт прадставіць у Беларусі свой новы, трэці па ліку альбом “Surrender”. Іх можна паслухаць таксама 11 сакавіка ў Вільні або 14 сакавіка ў Варшаве (білеты за 110-120 злотых).

 

Калі: 12 сакавіка, 20.00

Дзе: Палац спорту, пр-т Пераможцаў, 4

За колькі: 450 тыс. – 1 млн руб.

 

 

“Дельфин”

 

Расійскі паэт і музыка “Дельфин” прэзентуе ў Мінску акустычную праграму. У рамках выступу ў рэстаране-бровары “Друзья” музыка выканае кампазіцыі з альбомаў “Глубина Резкости”, “Плавники”, “Ткани”, “Юность”, “Существо”, “Андрей” і, магчыма, нават архіўныя песні, якія раней ніколі не выконваліся ўжывую.

 

Калі: 13 сакавіка, 20.00

Дзе: рэстаран-бровар “Друзья”, вул. Кульмана, 40

За колькі: 350–550 тыс. руб

 

 

Земфира

 

Земфіра прыедзе з новым складам замежных музыкантаў, дзякуючы якім песні загучаць па-новаму і выйдуць на новы ўзровень. Калі прапусціце яе канцэрт у Беларусі, можаце з’ездзіць у Вільню 21 сакавіка.

 

Калі: 15 сакавіка, 20.00

Дзе: Мінск-Арэна, пр-т Пераможцаў, 111

За колькі: 350 тыс – 1,1 млн руб

 


A-ha

 

У 2010 годзе A-ha завяршылі фінальны тур і не збіраліся вяртацца да сумеснай дзейнасці. Але ў 2015 яны нечакана выпусцілі дзесяты альбом “Cast in Steel” і абвесцілі пра міжнародны тур. Нарвежцы вяртаюцца на сцэну на пэўны час. Таму, калі вы прыхільнік гурта, лепш не прапусціць канцэрт.

 

Калі: 17 сакавіка, 20.00

Дзе: Мінск-Арэна, пр-т Пераможцаў, 111

За колькі: 555 тыс – 3 млн руб

 

 

Eros Ramazzotti

 

Эраса Рамазоці называюць лепшым поп-рамантыкам італьянскай эстраднай сцэны. Ён прадставіць у Мінску свой новы альбом “Perfetto” і сыграе старыя хіты. А 28 сакавіка ён будзе ў Вільні.

 

Калі: 26 сакавіка, 19.00

Дзе: Мінск-Арэна, пр-т Пераможцаў, 111

За колькі: 550 тыс. – 3 млн руб

 

 

Би-2

 

Музыкі выканаюць свае хіты ў акустычнай аранжыроўцы і трэкі з нядаўняга альбома #16плюс. 25 сакавіка яны загучаць у Вільні.

 

Калі: 26 сакавіка, 20.00

Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1

За колькі: 650 тыс – 2,1 млн руб

 

 

Варшава

 

Parov Stelar

 

Мода на электра-свінг прайшла, але сапраўдныя аматары павінны абавязкова паслухаць ужывую гэты бэнд з Аўстрыі, які смела спалучае жывыя інстурменты з тыпова электроннай музыкай.

 

Калі: 19 лютага, 20.00

Дзе: Torwar, ul. Łazienkowska 6a

За колькі: 130-150 злотых

 

 

Tricky

 

Найзнакаміцейшы музыка ў стылі trip-hop прыязджае ў сталіцу Польшчы з новым альбомам і новым гуртом. Для сапраўдных аматараў олдскулу.

 

Калі: 3 лютага, 20.00

Дзе: Klub ISKRA

За колькі: 85 злотых

 

 

Лодзь


Imagine Dragons

 

Imagine Dragons – амерыканскм інды-рок гурт, утвораны ў Лас Вегасе ў 2008 годзе. Сталі вядомыя пасля выпуску іх дэбютнага студыйнага альбома Night Visions 2012 года ў верасні.

 

Калі: 2 лютага, 20.00

Дзе: Atlas Arena, вул. Bandurskiego 7, Łódź

За колькі: 179-299 злотых

 

 

Беласток


Brutto і Dzieciuki

 

У Беластоку выступяць Dzieciuki – гурт, выступ якога ў родным горадзе не раз зрываўся. Гарадзенцаў парадуюць таксама і бясплатныя візы на канцэрт.

 

Калі: 12 сакавіка, 18.00

Дзе: Лядовы Палац, ul. 11 Listopada 28

За колькі: 600 тыс. – з візай, 1,4 млн – аўтобусны тур

 

 

Нацыянальны балет Грузіі “Сухішвілі”

 

Канцэрт грузінскага нацыянальнага балета Сухішвілі: унікальнае танцавальнае шоў – 100 танцораў і аркестр на сцэне. А 28 сакавіка калектыў выступіць у Мінску ў Палацы Рэспублікі, білеты ад 500 тыс. да 2,1 млн.

 

Калі: 19 лютага, 19.00

Дзе: Opera i Filharmonia Podlaska, ul. Odeska, 1

За колькі: 90-180 злотых

 

 

Вроцлаў


Ennio Morricone

 

Легендарны кампазітар выступіць у Вроцлаве, які сёлета абвешчаны Еўрапейскай сталіцай культуры. Разам з Марыконе прыедзе хор і аркест з амаль 200 чалавек.

 

Калі: 23 лютага, 19.00

Дзе: Hala Stulecia (Ludowa)

За колькі: 129-590 злотых

 

 

Кіеў


Brutto


Калі: 4 лютага, 19.00

Дзе: клуб “Атлас”, вул. Січових Стрільців,

За колькі: 250-750 грн

 

 

Scorpions

 

Канцэрт  пройдзе ў рамках сусветнага 50th Anniversary World Tour, які прысвечаны 50-гадоваму юбілею рокераў. Прагучаць хіты, у якіх няма ўзросту: Rock You Like a Hurricane, Still Loving You, Send Me an Angel, Wind Of Change. А 24 лютага Scorpions выступяць у літоўскім Каўнасе – білеты купіць можна і ў Беларусі за 830 тыс. – 1,4 млн руб

 

Калі: 19 лютага, 19.00

Дзе: Кіеўскі Палац спорту, пл. Спортивна, 1

За колькі: 1590 – 2190 грн.