Апытанне на вуліцах Гродна: ці размаўляеце вы на роднай мове?

|

 

Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года. З 2000 года ён адзначаецца штогод 21 лютага. Мэта – садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

 

Дата была абраная ў знак памяці аб падзеях, якія адбыліся ў Дакке (цяпер – сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

 

Фота instagram.com/ponoramaks/