Стрып-шоў, жывая музыка і электроніка – у Гродне адкрываецца новы дыска-бар

Чаму назвалі В13, уладальнікі трымаюць у сакрэце, а вось чаму гэта будзе менавіта дыска-бар ахвотна тлумачаць:

 

У нас невялікае памяшканне, умяшчальнасцю 100-200 чалавек, 50 пасадачных месцаў + VIP зона. Ухіл мы робім на бар, каб нашы кліенты маглі добра адпачыць за столікамі і за барам, а таксама патанчыць пад жывую музыку. Уначы можна будзе адпачыць і пад выступ дыджэяў“, – распавядае арт-дырэктар бара Кацярына.

 

Ва ўстанове абяцаюць добрую еўрапейскую і беларускую кухню, дзве барныя стойкі з шырокім асартыментам алкагольных і безалкагольных напояў. Па пятніцах і суботах з 20.00 да поўначы – жывую музыку, пасля – да 5.00 – выступы дыджэяў розных музычных кірункаў. Прадугледжана і забаўляльная шоў-праграма з go-go танцоркамі і стрып-шоў. Новая ўстанова разлічана на кантынгент ад 20 да 30 гадоў.

 

Новы бар не мае ніякіх адносін да існуючых раней у гасцініцы “Гродна” начных клубаў “Тайм Аўт” і “Парламент”. Тыя знаходзіліся нават у іншым памяшканні, а ў B13, які знаходзіцца на другім паверсе гасцініцы, уваходзіць трэба праз галоўны ўваход гасцініцы.

 

У В13 не вераць, што знойдзецца інвестар для гасцініцы “Гродна”, таму яны і адчыніліся там. Калі ж здарыцца цуд і гасцініцу ўсё ж выкупяць, то ім давядзецца шукаць іншае месца.

 

Першае фота: pixnet.ru