У парку Жылібера пачалі даследаваць стары ясень

|

Каб вывучыць ствол дрэва, на вышцы ўздымаўся асабіста дырэктар УЖРЭП Ленінскага раёна Вячаслаў Андрыеўскі. Будучыня ясеня і тое, у які арт-аб’ект ён ператворыцца, будзе залежаць ад вынікаў даследаванняў.


Гарадзенцам хвалявацца пакуль не варта, бо ў выпадку дрэнных вынікаў ствол дрэва паспрабуюць умацаваць адмысловым растворам. Праўда, пакуль невядома якім.


“Турбуе тое, што ў камлі дрэва ёсць шмат гнілі. У пачатку чарговага тыдня мы паспрабуем прасвідраваць некалькі тэхналагічных адтулін, каб паглядзець стан дрэва знутры, – кажа Вячаслаў Андрыеўскі. – Калі стан крытычны, то ўсе пытанні рэстаўрацыі трэба будзе ўзгадняць. Магчыма, трэба будзе запаўняць адтуліну нейкім растворам. Пачаткова думалі цэментам са струшкой, але гэта не выхад, бо цэмент будзе цягнуць ваду. Трэба праектнае рашэнне, якое дазволіць умацаваць дрэва за кошт якога-небудзь кампазітнага матэрыялу”.


Ствол і карані дрэва моцна згнілі


align=”” width=”725″ height=”544″ >

Від зверху

 

Таксама дырэктар распавёў, што ў выпадку станоўчага выніку ў ходзе даследаванняў, праект будзе рэалізоўвацца па магчымасці прыбліжана да напрацовак Уладзіміра Качана.

 

Нагадаем, што працы па старым ясені ў парку Жылібера знаходзяцца пад кантролем старшыні гарадзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя. Тэрміны выканання ён паставіў да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў пачатку чэрвеня.