Вясковец засёк госця сякерай, а труп схаваў у канаве

|

У выніку аператыўна-пашуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што забойства здзейсніў пенсіянер 1955 года нараджэння ў сябе дома. Мужчыны пілі там спіртное і пасварыліся. У выніку дайшло да таго, што гаспадар схапіўся за сякеру і нанёс не менш за шэсць удараў у вобласць галавы госця. Пазней ён перанёс цела ў канаву, дзе яго і знайшлі аператыўнікі.