Cтудэнт са Шры-Ланкі пасля вучобы ў Гродне хоча стаць у адзін шэраг з Армані і Шанэль

Пасля Брэсту паўстаў выбар: паступаць у Расію, Польшчу ці выбраць суседні Гродна. Усё абдумаўшы і ўзважыўшы, я вырашыў застацца ў Беларусі. Галоўную ролю адыграла таннае навучанне, а таксама магчымасць атрымаць адукацыю пад уплывам дасведчаных спецыялістаў“.


“У Беларусі мой талент развіваецца ў правільным кірунку”

 

Да прыезду ў Беларусь Омiла два гады правучыўся ў акадэміі дызайну на радзіме. Але з-за дарагога навучання хлопец пакінуў Цэйлон і з’ехаў у Еўропу ў пошуках сябе.

 

Я хацеў даведацца, як гэта – жыць у іншай краіне. Мая маці зараз на радзіме – яна хатняя гаспадыня. Бацька працуе ў Італіі – ён бізнесмен. Я сам мог выбіраць у якую краіну мне адправіцца, мае бацькі ніколі не былі супраць, яны паважалі мой выбар.


Маю надзею, што мной будуць ганарыцца бацькі, сябры і ўсе, хто мяне ведае. Тут я танцую, удзельнічаю ў многіх мерапрыемствах. Часам мяне наведвае думка, што мой прыезд у Беларусь не быў марным, бо, здаецца, менавіта тут мой талент развіваецца ў правільным накірунку“.

 

За пяць гадоў вучобы ў Беларусі Омiла вывучыў рускую мову і камунікуе на ёй цалкам свабодна. Вучоба студэнту таксама даецца лёгка, ён займаецца тым, што яму падабаецца.

 

 

Пасля ўніверсітэта думаю пераехаць у Італію або Эміраты. Але ёсць таксама верагоднасць, што застануся ў Гродне. Галоўнае для мяне – быць добрым дызайнерам. Вядома, за два гады я ім не стану, але я ўпэўнены, што праз пэўны час усё атрымаецца. У далейшым хачу жыць у такім месцы, дзе спакойна, не толькі для розуму, але і для душы. Напрыклад, Гродна і ёсць такое месца“.


Свая справа ў Гродне

 

Омiла марыць стаць папулярным дызайнерам і стаяць у адным шэрагу з такімі вядомымі асобамі як Джорджа Армані і Како Шанэль. У 2015 годзе малады студэнт спрабаваў адкрыць у Гродне сваё агенцтва, але сутыкнуўся з неспадзяванымі цяжкасцямі.

 

Наша мадэльнае агенцтва – “Mac Models and Fashion Company” – афіцыйна не зарэгістравана. Трэба зрабіць усё правільна – абмеркаваць усе нюансы з юрыстамі. Адкрыць сваю справу замежніку ў Беларусі няпроста, трэба шмат грошай. Я ў дадатак яшчэ і студэнт, таму мне нельга адкрыць свой бізнес. Калі скончу вучобу, я планую атрымаць бізнес-візу і адкрыць агенцтва афіцыйна“. Нягледзячы на гэта, у агенцтве ўжо быў кастынг, на якім Оміла і сябры даведаліся, хто на што здольны.




“Усе могуць быць стыльнымі, але не моднымі”

 

Омiла лічыць Гродна ўжо родным для сябе горадам, а тутэйшых людзей – прыгожымі і актыўнымі. На думку студэнта, гарадзенцы заўсёды апранаюцца стыльна, але не заўсёды па модзе.

 

У мінулым годзе шрыланкскi студэнт правёў у гарадзенскім універсітэце апытанне на тэму моды. З адказаў Омiла зразумеў, што гарадзенцы разбіраюцца ў модзе. А яшчэ, што дастаць модныя рэчы ў Гродне праблематычна.

 

Усе ведаюць як правільна апранацца, ведаюць трэнды. Але ў Гродне няма такой высокай моды, як у іншых гарадах свету. На маю думку, гарадзенцам трэба навучыцца адрозніваць, што такое стыль і што такое мода. У Гродне людзі прытрымліваюцца стылю, бо на тым жа рынку можна купіць стыльную вопратку. А модныя рэчы патрабуюць вялікіх фінансавых выдаткаў. У свой час Како Шанэль сказала, што ўсе могуць быць стыльнымі, але не моднымі“.


“Беларусі трэба адкрыць дзверы для іншаземцаў”

 

Студэнт часта параўноўвае цэннік на адзенне ў Беларусі і ў роднай Шры-Ланцы і лічыць, што разбежка выходзіць надта вялікай. І калі ў будучыні ў Омiлы атрымаецца ў Гродне з агенцтвам, ён плануе адкрыць і краму, дзе будзе прадаваць таннае і якаснае адзенне.

 

Таксама Омiла лічыць, што Беларусь павінна трымацца за свае маладыя таленты і не адпускаць іх у іншыя краіны. А таксама больш супрацоўнічаць з іншымі дзяржавамі.

 

У маёй краіне таленты бясследна не знікаюць. Калі чалавек мае добрыя здольнасці, ён заўсёды будзе на экранах тэлевізара. І варта адзначыць, што многія замежнікі ў нас жывуць свабодна і робяць свой бізнес. Мне здаецца, і Беларусі трэба адкрыць дзверы для іншаземцаў, ад гэтага будзе больш грошай у бюджэце краіны. Але па сваім вопыце магу сказаць, што ў гэтай добрай і прыгожай краіне яшчэ не прывыклі да іншаземцаў. Усяму свой час…

 

 

Фота: Ян Хведчын