Сабачкі, байкеры і бацькі з дзецьмі. Як адкрывалі мотасезон-2016 у Гродне

|

У гэты дзень на вуліцах горада можна было сустрэць самыя розныя віды матацыклаў – спартыўныя і турыстычныя, трохколавыя, з карзінамі, а таксама вінтажныя. Прыйшло таксама нямала бацькоў з малымі дзецьмі, якія з захапленнем гулялі паміж матацыкламі і сядалі на іх.

 

 

Байкеры пачалі з праезда па вуліцах горада. Па падліках супрацоўнікаў ДАІ, удзельнічала каля 130 чалавек. Праезд распачаўся ля сядзібы ДАІ, далей байкеры праехалі вуліцамі Кляцкова, Славінскага, Маслакова, Суворава, Савецкіх памежнікаў, Паповіча, Вясенняй, Болдзіна, БЛК, Горкага, Вялікай Траецкай, Кастрычніцкай, Маркса, Касманаўтаў, Лідскай, Белуша і закончылі зноў жа на пляцоўцы ДАІ.

 

 

Там удзельнікаў чакала культурная праграма – конкурсы, музыка і выбары найлепш падрыхтаванага байкера. Ахвотныя маглі таксама здаць экзамен на катэгорыю А.