Ратавальнікі падвялі вынікі разбурэнняў ад праходжання фронту навальніцы

|

Па аператыўнай інфармацыі, якая паступіла ў абласное ўпраўленне МНС на 19.00 гадзін 17 чэрвеня, зафіксавана 74 выпадкі падзення дрэў на праезныя часткі, лініі электраперадач і будынкі. Таксама зафіксаваны пашкоджанні дахаў будынкаў, паведамляе МНС Гродна. Пераважна пацярпелі абласны цэнтр і Гродзенскі раён.

 


38-гадовая жыхарка Гродна атрымала траўму нагі ў выніку падзення ліста шыферу і цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

 

Дрэвамі, каторыя зламала навальніца,  пашкоджаны 8 легкавых аўтамабіляў. Парушаная цэласнасць дахаў 5 прыватных жылых дамоў, адной крамы і адной трансфарматарнай падстанцыі. Пры адключэнні электраэнергіі на Скідзельскай птушкафабрыцы уводзіўся ў дзейнасць дызель-генератары гаспадаркі.

 

З-за абрываў ліній электраперадач у Гродна абясточаны 2 лініі на 110 кВ, 2 лініі на 35 кВ і 20 ліній на 10 кВ.

 

Супрацоўнікі МНС  здзейснілі  15 выездаў на аказанне дапамогі ў распілоўцы паваленых  дрэў. Было выкарыстана  32 адзінкі тэхнікі і 398 спецыялістаў ЖКГ.

 

 

Калі непагадзь даставіла непрыемнасці вам ці вашым знаёмым, паведамляйце аб гэтым па тэлефонных нумарах 101 або 112. Для аказання дапамогі дыспетчар накіруе да вас неабходных спецыялістаў.