Вянкі з брацкай магілы трапілі на сметнік ужо праз чатыры дні. Зелянбуд патлумачыў чаму

Напярэдадні Дня Незалежнасці, 1 ліпеня, чыноўнікі ды прадстаўнікі сілавых структур і арганізацый горада ўрачыста ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям і партызанам у парку Жылібера. Ужо праз чатыры дні частку кветак прыбралі на суседні сметнік.


Прыбраныя кветкі вывезці працоўныя Зелянбуда так і не змаглі – зламалася машына, таму вянкі так i засталiся ля кантэйнераў.


“Я здзіўленая такім стаўленнем. Кветкі яшчэ маглі ляжаць, іх яшчэ нават прадаваць можна было. Людзям непрыемна бачыць такое ў месцы, дзе яны адпачываюць. Ды і свята яшчэ зусім нядаўна было”, – сказала абураная гарадзенка Ганна.

 

 

У Зелянбудзе патлумачылі, што не змаглі вывезці кветкі, бо зламалася машына. А так хутка іх прыбралi з помніка таму, што елкавыя вянкі сталі моцна абсыпацца. Пакінутыя кветкі ля сметнiка вывезуць у бліжэйшы час, а астатнія вянкі каля помніка застануцца да 16 ліпеня.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >