Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі

|

Веласіпед – выдатны летні транспарт як для мясцовых, так і для гасцей горада. У Гродне апошнім часам з’яўляюцца веладарожкі, паркоўкі для веласіпедыстаў, а таксама веламайстэрнi. Для тых, у каго няма ўласнага двухколавага транспарту, у горадзе працуюць велапракаты. Па даступнай цане можна ўзяць добры ровар на гадзіны або суткі. Вам не трэба выходзіць з дому, каб даведацца пра цэннік і месца пракату, мы зрабілі гэта за вас.


Глядзі абнаўленне інфармацыі на лета-2017 тут!

 

У гэтым годзе ў сетцы дзяржаўных пракатаў ад Гроднарамбытэхнiкі цана вырасла да ўзроўню прыватнікаў. Нягледзячы на падаражанне, у пракаце наогул не засталося ровараў, некаторыя з іх узялі яшчэ вясной.

 


Цана: 

гадзiна – 3,8 р

суткi – 14 р

месяц – 34 р

 

Адрас:

вул. Сацыялістычная, 26

вул. Горкага, 64

вул. Суворава, 13

вул. Урублеўскага, 84

вул. Пестрака, 2

вул. Дзяржынскага, 139  


Час працы:

ПН-ПТ – 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00)

СБ – 9.00-17.00

НД – выхадны

 

***

 

Добры ровар можна ўзяць у пракаце па вуліцы Ажэшкi, які арганізавала Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №3. У наяўнасці там ровары нават для самых маленькіх.

 


Цана:

гадзіна – 4 р

суткі –  ад 8 р


Адрас:

вул. Ажэшкі, 32, тэл. 74-30-65, 8(029) 787-39-10  


Час працы:

ПН-ПТ – 9.00-20.00 

СБ-НД – выходныя 


Сайт: grodnosdushor-3.by

 

***

 

У канцы красавіка “Гроднааблкінавідэапракат” адкрыў у горадзе чатыры пункты велапракату. Яны размясціліся каля трох кінатэатраў і Моладзевага цэнтра “Гродна”. Варта адзначыць, што ровары там ёсць заўсёды.

 


Цана:

гадзіна – 4 р

суткі – 17 р 


Адрас: 

вул. Паповіча, 3, к-р “Кастрычнік”, тэл. 8(033) 900 27 23

вул. Горкага, 49а, к-р “Космас”, тэл. 8(033) 33 77 131

пр-т Касманаўтаў, 41, к-р “Усход”, тэл. 8(033) 666 51 82

вул. Савецкая, 9, Маладзёжны цэнтр “Гродна”,  тэл. 8(029) 505 16 48


Час працы:

Штодня – 9.00-22.00


Сайт: velostart.by

 

***

 

Некалькі пракатаў ровараў ёсць у Пышках. Самы буйны з iх знаходзіцца каля ўваходу на “Сцежку здароўя” – “Покатушки”. Ровары там ёсць заўсёды.

 


Цана:

гадзіна – 4 р

суткі –  14 р 


Адрас: 

вул. Фестывальная (Пышкі, Старт “Сцежкі здароўя”) 


Час працы:

Штодня – 11.00-22.00

 

***

 

Зусім побач з  уваходам на “Сцежку здароўя” стаіць жоўты дом, дзе таксама ёсць пракат пад назвай “ЗОЖик” з добрымi роварамi i спідометрамi.

 


Цана:

гадзіна – 3.5 р (кожная наступная гадзіна зніжка 0.5 р)

суткі –  14 р 


Адрас: 

вул. Фестывальная, 6  


Час працы:

ПН-ПТ – 18.00-23.00 

СБ-НД – 9.00-23.00

 

***

 

Яшчэ адзін пракат у Пышках арганізаваў Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай. Ён знаходзіцца на тэрыторыi былога лагера “Юныя касманаўты”. У наяўнасці ёсць горныя ровары і беларускія Aist.

 


Цана:

гадзіна – 4 р

суткі –  14 р 


Адрас: 

ур. Пышкi, 13  


Час працы:

ПН-АЎТ – выходныя

СР-НД – 12.00-20.00


***


“Еўрапракат”, які знаходзіўся яшчэ некалькі месяцаў таму на вуліцы Акадэмічнай, пераехаў на вуліцу Сацыялістычную, 51А.


Цана:

суткі – ад 12.5 р


Адрас:

Сацыялістычная, 51А 


Час працы: 

ПН-ПТ – 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00) 

СБ – 10.00-14.00 

НД – выхадны 


Тэлефон: 8 (029) 2869474


Сайт: europrokat.by/tags/velosiped/

 

***

 

Можна выбраць Гродне ровар i не адыходзячы ад камп’ютара. Супрацоўнікі пракату “Velakropka” цягам гадзіны могуць даставіць ваш заказ. Варта адзначыць, што ў іх праката ёсць шэраг бонусаў. А яшчэ ёсць жаночыя гарадскія ровары.


Цана:

суткі – 15 р 


Адрас: velakropka.by

Час працы: штодня ў любы час

Тэлефон: 8 (033) 3080020

 

***

 

Ёсць у Гродне яшчэ адзін выяздны пракат ровараў ад фірмы “Каталун’я”. У наяўнасці розныя віды ровараў: ад дзіцячых, заканчваючы прафесійнымi.


Цана:

суткі – ад 14 р 


Адрас: catalunya.by


Час працы:

ПН-ПТ -10.00-20.00

СБ – 10.00-16.00

НД – выходы


Тэлефон: 8 (029) 5776644

 

***

 

Яшчэ адзін выязны пракат ажыццяўляе фірма “Доктар Байк”. Акрамя рамонту, фірма займаецца паслугамі па пракаце новых ровараў. Узяць можна таксама крэсла і шлем.

 

Цана:

суткі – 12 р

2 дні – 23 р

3 дні – 30 р

тыдзень – 65 р

 

Адрас: doctorbike.by

 

Час працы: 8.00-23.00

 

Тэлефон: 8 (029) 7877820 або 7889948

 

Ведаеце пракат, які мы не згадалі ў гэтай падборцы? Напішыце пра яго ў каментарыях або дашліце ліст на адрас [email protected]

і мы дадамо яго ў спіс.