Замест суботняга сна – трэніроўка. Заняткі ад МТС у Пышках будуць праходзіць да канца лета

|

 

Вядучы мерапрыемства Саша Смех распавёў, што гарадзенцы палюбілі трэніроўкі, а таму з радасцю ўспрынялі навіну пра падаўжэнне спартыўнай акцыi да канца лета.

 

 

“Гэта ўжо сёмая трэніроўка ў Пышках. Яны заўсёды розныя. Калі папярэднія нашы заняткі былі сілавыя, то апошнія былі падобныя на сапраўднае свята ці карнавал. У нас заўсёды шмат людзей, але больш за ўсё дзяўчат ходзіць. Напэўна, з-за таго, што хлопцы больш лянівыя”.