“Гаряча штучка”. Оля Лета засвяцілася на ўкраінскім тэлепраекце “Танцюють всi!”

|

Свой удзел у вядомым тэлепраекце Оля Лета не лічыць чымсьці значным. Для яе гэта быў чарговы кастынг, проста камер было шмат.


“Я магла і раней паўдзельнічаць, але ўвесь час нешта не атрымлівалася. Мяне ж запрашалі без папярэдняга кастынгу. Сёлета вырашыла паспрабаваць, мне купілі квіткі і я паехала. Акурат і час дазваляў – выходныя былі. Які вынік расказваць перад эфірам не магу. Самае складанае для мяне было – даваць інтэрв’ю. Не люблю размаўляць шмат. Але я справілася – гэта быў цікавы досвед. Можа, пайшла б на якія-небудзь курсы тэлевядучай – такiм чынам магла бы змагацца са сваімі страхамі, але ў нас у Гродне такіх курсаў няма”, – кажа танцорка.

 

 

Гэта ўжо не першы выступ Олi Лета не тэлебачанні, але працягваць яна не збіраецца, бо не бачыць сэнсу. У планах – зняцца ў кіно, бо гэта яе даўняя мара. Але іншым гарадзенцам, якія хочуць дасягнуць чагосьці сур’ёзнага, танцорка раіць не губляць шанец і ўдзельнічаць у падобных праграмах.


“Спрабаваць трэба ўсім, асабліва маладым танцорам для раскруткі і вопыту. Мне асабліва гэта “надвор’я не зрабіла”, прынамсі не ў Беларусі. Але гэта весела і класна. Асаблiва знаёміцца ​​з цікавымі людзьмі і пабываць у той незабыўнай атмасферы”.


Трэсці попай цяпер модна: у Гродне адзначылі Міжнародны дзень танцаў


Лепшыя танцоры Гродна сустрэліся ў новай студыі Олі Лета. Без Якуша


***

 

“Танчаць усе!” (укр. Танцюють всі!) – танцавальнае шоу талентаў, яко стартавала на ўкраiскiм тэлеканале СТБ 12 верасня 2008 года. Гэта адаптацыя брытанскага шоў “So You Think You Can Dance”. Удзельнікам тэлепраекта можа стаць кожны, хто жадае даказаць, што ўмее танцаваць. Гэтай восенню ў эфіры будзе ўжо дзявяты сезон шоў.

 

Беларусы ўдзельнічаюць ва ўкраінскім шоў пастаянна. Гэтак, у пятым сезоне гарадзенка Вольга Шапавалава (у 2007 з’ехала з Гродна ў Мінск) заняла другое месца ў суперфінале, а ў мінулым восьмым сезоне Ілля Чыжык з Мінска – трэцяе.