У Гродне за пчоламі будуць назіраць з дапамогай вэб-камеры

|

У Гродне ў пчаліны домік усталявалі вэб-камеру. Цяпер назіраць за жыццём насякомых можна ў рэжыме анлайн. Такое “падглядванне” за пчоламі неабходна выключна ў навуковых мэтах.


  

Хоць жывуць тут асобіны мірнай пароды, вулей лепш лішні раз не адкрываць. Вэб-камера схаваная ў пчалінай калодзе. Дарэчы, дрэву, з якога яна зроблена, каля 200 гадоў. Такіх у Беларусі ўсяго некалькі штук. Прывезлі калоду на вучэбную пасеку аграрнага ўніверсітэта ажно з Пінскага раёна.