На Кніжным фрымаркеце збяруць корм і павадкі для бяздомных жывёл

|

Фрымаркет пройдзе 11 верасня з 11.30 да 17.00 у аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка (вул. Цітова, 12). Акрамя абмена кнігамі, майстар-класаў і чытанняў, у бібліятэцы пройдзе збор корма, нашыйнікаў і павадкоў для Пункта ўтрымання беспрытульных жывёл. Зрабіць свой унёсак можна з 6 да 16 верасня ў любой гарадской бібліятэцы.


Жывелам патрэбныя крупы (дробленая грэчка, аўсянка, сечка), шматкі збожжавыя, якiя не патрабуюць прыгатавання, сухія і вільготныя прамысловыя кормы для котак і сабак, кансервы мясныя (пажадана без дадатку круп вытворчасці Слонімскага м/к), а таксама нашыйнікі, ланцужкі. У дзень фрымаркета ў бібліятэцы будзе працаваць Фотасушка “Выратуй жыццё – забяры гадаванца дадому”.

 

 

На кніжным фрымаркеце будзе не толькі ўласна абмен кнігамі, але і праграма для дзяцей. У 12.00 гадзін дзецям 4-7 гадоў бібліятэкары прапануюць гучныя чытанні кнігі мастака і пісьменніка Роба Скоттана “Котёнок Шмяк”. Пасля чытання малым прапануюць развіваючыя гульні па кнізе. У 16.00 прачытаюць кнігі амерыканскага паэта і мастака Людвіга Бемельманса “Мадлен і сабака”. Па заканчэнні дзеці паглядзяць мульцік пра Мадлен. У 14.00 адбудзецца майстар-клас па вырабе тэкстыльнага коціка ад кіраўніка клуба “Гродненская кукла” Іны Сотнікавай.