У OldCity адкрылася выстава пра гарадзенцаў цалкам адданых любімай справе

|

Выстава “Дело жизни”, якая паказвае інтэр’ерныя патрэты гарадзенцаў, цалкам адданых сваёй справе, адкрылася ў новай арт-пляцоўцы ў гандлёвым цэнтры OldCity. Кожная з фатаграфій аўтарскага праекта Аляксандра Кузаса мае прадставіць справу жыцця героя ў дробных дэталях, каб глядач мог дакрануцца да яго свету захапленняў і зірнуць на яго знутры.


На здымках прадстаўлены людзі рознага ўзросту, якія маюць розныя жыццёвыя пазіцыі і светапогляд. Усе працы на выставе аб’яднаны толькі па адной прыкмеце – яны паказваюць гарадзенцаў, якія большую частку свайго жыцця аддалі любівай справе.

 

Для самога аўтара фатаграфія – хобі. Асноўная яго праца – дызайнер у друкарні.


“Каб сабраць усю калекцыю фотаздымкаў у мяне сышло каля 10 месяцаў. Займаўся гэтым у вольны ад працы час. Фатаграфаваў пераважна знаёмых, але адначасова папулярных у Гродне людзей. Спадзяюся, хтосьцi ў маіх здымках заўважыць і тое, чаго раней не бачыў у гэтых людзях”, – распавёў Аляксандр Кузас.

 

У OldCity адмыслова стварылі такую арт-пляцоўку, каб паказаць гарадзенцам, як праходзяць выставы ў іншых гарадах і краінах Еўропы. Мерапрыемствы на новай пляцоўцы будуць праходзіць рэгулярна.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >