Гарадзенцаў запрашаюць на гарадскі прабег “Grodno Run”

|

У суботу, 8 кастрычніка, гарадзенцаў запрашаюць на лёгкаатлетычны прабег “Grodno Run” па цэнтральных вуліцах горада ў рамках папулярызацыі лёгкай атлетыкі ў вобласці і краіне ў цэлым.


Традыцыйна ў Гродне ў кастрычніку праходзіць Міжнародны мемарыял па спартыўнай хадзе памяці гарадзенца i срэбнага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 гады Пятра Пачынчука. У гэтым годзе мемарыял пройдзе ў 25-ы раз і ў яго ўключаны гарадскi лёгкаатлетычны прабег “Grodno Run”.

 

Да ўдзелу запрашаюцца як маладыя дзяўчаты і хлопцы, так і сталыя мужчыны і жанчыны – узрост не абмяжоўваецца. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы, кубкі, дыпломы і медалі.

 

Зарэгістравацца на спаборніцтвы можна будзе папярэдне па адрасе (sdushor2grodno@mail.ru або artjyshka@rambler.ru) або ў дзень спаборніцтваў. Пры сабе трэба будзе мець пажадана даведку ад лекара і спартыўную форму.

 

Пачатак бегу ў 9.30. Дыстанцыя 6 км.