“Нёман” зноў разграміў суперніка. Гэтым разам “Віцебск”

|

Пасля паразы ў Маладзечне гарадзенскі “Нёман” рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне чырвона-чорныя ўпэўнена разабраліся з “Віцебскам”. Матч скончыўся з лiкам 11:3.


Каманда Сяргея Пушкова з стартавага свістка кінулася ў бой, што прынесла свой плён. Ужо на 6-й хвіліне матчу гарадзенцы вялі з лiкам 3:0.

 

Чарговыя шайбы “Нёману” атрымалася забіць толькі ў другім перыядзе. І зноў гаспадары закінулі тры хуткія шайбы. Госці ж адказалі на 31-й і 35-й хвілінах, зрабіўшы лiк 6:2. Паміж ўзяццем варот гарадзенцаў на 34-й хвiлiне шайбай у вароты “Віцебска” адзначыўся Пасют.

 

Старт трэцяга перыяду застаўся за гасцямі, якія здолелі закінуць хуткую шайбу. Але адказ ад гарадзенцаў адбыўся імгненна. І ў выніку матч скончыўся з лікам 11:3.

 

“Нёман” – “Віцебск” 11:3 (3:0, 4:2, 4:1)

 

Галы:

01.44 1:0 – Мянцюк (Дарафееў, Сцяпанаў)
04.18 2:0 – С. Маляўка (мен.)
05.15 3:0 – Дадонаў (Сцяпанаў)
22.35 4:0 – С. Маляўка (А. Маляўка, Баярчук)
25.05 5:0 – Лакканен (Пасют, Дарафееў)
27.19 6:0 – Сцяпанаў (Дарафееў, Дадонаў)
31/09 6:1 – Базылёў (Гамзюк)
34.44 7:1 – Пасют
35.17 7:2 – Лагуноў (Джыга, Вусiк)
40.34 7:3 – Вусiк (Джыга, Лагуноў)
41.00 8:3 – Лакканен (Пасют)
42.20 9:3 – Рэмезаў (Мянцюк)
48.46 10:3 – Кіслы (Пасют, Лакканен)
57.46 11:3 – Шаўчэнка (Коршунаў, Баярчук)

 

 

Наступны матч дружына Сяргея Пушкова правядзе таксама ў Гродне. 8 кастрычніка гарадзенцы будуць прымаць наваполацкі “Хімік”.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >