Пісаць для дзетак так, каб зразумеў нават прафесар

|

Адначасова з прэзэнтацыяй адкрылася і выстава малюнкаў да кніжкі вядомага беларускага мастака Паўла Татарнікава.

Сімвалічна, што прэзэнтаваная кніга знаходзілася за шклом, як экспанат, бо ў хуткім часе можа стаць сапраўдным рэарытэтам – невялікі наклад у 1000 асобнікоў ужо напалову разышоўся.

Павал Татарнікаў падзяліўся, што сваё натхненне для малюнкаў ён браў ад вандровак з Алесем па Гародні, а вобраз Давыда Гарадзенскага, якога не захавалася ў гісторыі, спісаў з гарадзенскага мастака Уладзімера Кіслага.

Аўтары працягнуць сумесную працу і ў будучым. На наступны год запланаваны выхад дзвюх іх кніжак з серыі “Жыццёпіс Вялікіх Князёў Літоўскіх”.

 

На здымку: адмысловую атмасферу ў час адкрыцця выставы ствараў дудар Зміцер Сідаровіч, які граў беларускія мелодыі.

Фота Хрысціны Марчук