Елка з бутэлек шампанскага
Каб зрабіць елку ў натуральную велічыню, Віктару Сінкевічу спатрэбілася два месяцы, паведамляе БЕЛТА Бутэлькі для ялінкі, якіх пайшло 1750, мужчына збіраў два гады. У асноўным бутэлькі аддавалі маладыя, якія пасля шлюбных святочнасцяў прывозілі пустую шклотару Віктару.
Сам працэс вырабу елкі выглядаў так: спачатку быў зроблены каркас з дроту, потым да яго мацаваліся бутэлькі, закрытыя поліэтыленавымі накрыўкамі, каб не трапляла вада. Да Новага году аўтар плануе ўпрыгожыць елку ўнутранай падсветкай.
Да таго ж Віктар мае намер прадоўжыць творчасць будаўніцтвам бутэлечнага дому. Такі выпадак, напрыклад, зафіксаваны на ўкраінскім Запарожжы. За 20 гадоў Уладзімір Сыс з 8 тысяч бутэлек шампанскага пабудаваў двухпавярховы дачны домік. Яго фрагмент бачны на здымку.
Здымак з segodnya.ua