Выбуховыя забаўкі невядомага паходжання

|

Буйную партыю кантрабанднай піратэхнікі, якую перавозіў жыхар Гродна, затрымалі мытнікі на памежным пераходзе «Брузгі». Кошт кантрабанды перавысіў некалькі мільёнаў рублёў. Аўтамабіль і піратэхніка канфіскаваныя.


Як паведаміў намеснік начальніка гродзенскай рэгіянальнай мытні Віктар Гурэеў, кантрабандыст склаў 300 піратэхнічных прыстасаванняў у спецыяльным схоўку ў салоне аўтамабіля. Паходжанне выбуховых забавак не было высветлена, бо ні краіна, ні вытворца не былі пазначаныя, мелася толькі інструкцыя на польскай мове. Распачата адміністрацыйная справа.

 

Дарэчы, гэта трэці выпадак кантрабанды піратэхнікі, выяўлены мытнікамі за апошні час. Паводле Радыё Рацыя

Фота prosto_free