Атручаных алкаголем у навагоднюю ноч стане менш?

Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Барсукоў. Прапанова тычыцца і тых крамаў, дзе продаж спіртнога зараз дазволены кругласуткава, паведамляе БЕЛТА.

Што тычыцца павышанай колькасці атручаных алкаголем у навагоднюю ноч, то ў гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі паведамілі, што лічбы не нашмат вышэйшыя. Аддзяленне таксікалогіі гэтай медычнай установы прымаць з алкагольнымі атручэннямі зараз не будзе. Такіх пацярпелых будуць адвозіць у псіха-неўралагічны дыспансер на Шчорса, у цяжкіх выпадках – у абласную бальніцу.

“Хуткія” будуць працаваць у звычайным рэжыме. Пра нейкія асаблівыя меры у навагоднюю ноч у бальніцы хуткай дапамогі пакуль не чулі – хутчэй за ўсё, будзе як звычайна. Медычная дапамога людзям патрэбная заўсёды ў аднолькавай ступені – хутка і прафесійна.