Праз месяц усе стануць выпіваць «культурна»

|

І гэта – на першы раз. Пры паўторным такім правапарушэнні на працягу года ўжо прыйдзецца заплаціць да 15 базавых велічынь (б.в. складае зараз 35 000).

 

У законе таксама даюцца паняцці піва і напояў з нізкім утрыманнем алкаголю. У прыватнасці, піва – гэта напой з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 0,5% і больш. Напоі з нізкім утрыманнем алкаголю (за выключэннем кісламалочных, квасу і піва) – з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5% да 7%.

 

Новым законам усталёўваецца таксама адказнасць за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (утрыманне спірту звыш за 28%), іх набыццё, набыццё самагону, брагі, захоўванне самагонных апаратаў. У аматараў хатняга віна для непакою няма падставаў.