«Крэматорый» Армена Грыгарана

«Сапраўдныя легенды рок-н-ролу канцэрты ў Гродна не ладзілі…». Маглі казаць гарадзенцы да вечара мінулага панядзелку. Пасля таго, як да нас завітаў «Крэматорый» язык не правернецца сказаць што-небудзь падобнае.


А перад канцэртам лідэр гурту Армен Грыгаран адказаў на пытанні карэспандэнта ТС.

 

– Прывітанне, Армэн Сяргеевіч! Вашаму гурту споўнілася 25 гадоў, на ваш погляд, гэта многа ці мала?

– Я лічу, что гэта сур’ёзная дата для любога гурту. Мы, па праўдзе кажучы, не думалі, што будзем існаваць так доўга, увогуле, нам ужо 27-ы год пайшоў… Я ніколі не разлічваў, што стану «жыць музыкай». Напэўна, за гэта трэба дзякаваць нашым песням. Проста ў «афіцыйную» юбілейную дату мы паабяцалі нікому не адмаўляць у канцэртах і выступаць усюды, куды нас запросяць. Таму і зацягнуліся нашыя гастролі.

 

– Як вы можаце ахарактэрызаваць сучасны рускі рок? Ён развіваецца ў “правільным “накірунку ці ўсё ж такі дэградыруе?

– Не. Адназначна я не магу назваць гэта дэградацыяй. Сучасны рускі рок вельмі добры. Але ў нас няма (у адрозненне ад западных рок-музыкаў) сусветных знакамітасцяў. Зрэшты, ёсць краіны значна меншыя за нашу, але там існуюць такія гурты як Him або Lordi. Іх ведае ўвесь свет.

 

– Да якога стылю вы адносіце сваю музыку?

– Не магу адказаць на гэтае пытанне адназначна. Усе нашыя альбомы запісаныя ў розных стылях. Ёсць адзін такі крытык, па прозвішчы Троіцкі, дык ён увогуле назваў нас вальс- рокам. Вось так! Праслухаў пару вальсаў і назваў.

 

– А навошта посля концэрту спальваць капялюш?

– Гэта адзін шаман нам параіў. Дзеля таго, каб развітацца з мінулым, трэба спаліць якую- небудзь сваю рэч. Вось зараз мы і спальваем капялюш напрыканцы кожнай пяцігодкі. Але сёння на канцэрце не атрымаецца гэта зрабіць, бо вашыя гарадскія ўлады забаранілі. А шкада… Вельмі прыгожа атрымліваецца.

 

– Вы ж яшчэ і адкрывачкі калекцыянуеце. Чаму менавіта іх?

– Збіраць такую калекцыю распачаў яшчэ мой бацька, і я не ведаю, чаму. Але гэтымі штуковінамі ў мяне цэлая сценка завешана. Я нават і не ведаю, колькі іх там. Напэўна, некалькі тысяч. Ёсць не толькі звычайныя, але яшчэ і залатыя, і срэбраныя. Пастаянна папаўняю сваю калекцыю ў гасцініцах. Аднойчы спадабалася адна, і я папрасіў адміністратара прадаць мне яе. «Ой! Дык забірайце так!» – Пачуў у адказ. З таго часу «тыру» іх там (менавіта там) без запыту.

 

– Ці ёсць у вас рок-куміры?

– Раней быў… У прынцыпе і зараз застаецца кумірам. Можа вам цяжка паверыць, але гэта… Людміла Зыкіна. Сур’ёзна. Гэта вам не якая-небудзь Бабкіна ці як яе там… Кадышава. Яна заўсёды пела з душой, з трымценнем.

 

– Спадабаўся наш горад?

– Вельмі. Мы спыніліся ў гасцініцы ў старым горадзе. Проста выдатная архітэктура. Напрыклад, Фарны касцёл. Ды ўвогуле, у вас такая прыемная архітэктурная сумесь усходніх і заходніх славянскіх традыцый. Кажу вам гэта як мастак.

 

– Вы яшчэ і карціны пішаце?

– Больш захапляюся праекціроўкай і дызайнам. Здараліся выпадкі, калі я дапамагаў ствараць новы дызайн у кватэрах сваіх сяброў у часе рамонту… Потым звярталіся сябры сяброў…

 

– І апошняе, традыцыйна-банальнае пытанне: творчыя планы?

– Мы будзем адпачываць пасля працяглых гастроляў. Возьмем невялічкі адпачынак прыкладна на… год. Гэта будзе ў асноўным толькі студыйная праца, і канцэртаў пакуль не прадбачыцца.