Горад Ліда хоча здзівіць гасцей адбудаваным замкам Гедыміна

|

Рэстаўрацыя, якую распачалі яшчэ 20 гадоў таму, павінна часткова скончыцца ўжо гэтым летам – да «Дажынак». Першы этап уключае ў сябе прывядзенне ў парадак знешняга выгляду замка, пасля фэсту ураджаю зоймуцца дваром і ўнутраным убраннем вежаў.


Там будзе дом старасты, казарма (па апісанні XIV стагоддзя), студня, брукаваная дарога, санвузлы. У паўднёва-заходняй вежы будуць размяшчацца кафэ і крама, у паўночна-усходняй плануецца правядзенне выстаў, музейных экспазіцый.

 

З сумай, якая пайдзе на аднаўленне замка, пакуль пэўнасці няма, называюць пркладна 8-10 млн. даляраў.

 

Лідскі краязнаўца Станіслаў Суднік лічыць, што калі бы не «Дажынкі», грошай шукалі б яшчэ доўга.

Паводле euroradio.fm

Фота http://www.yousmi.by