У аўтобусе Гродна-Калінінград знайшлі вялізную колькасць кантрабандных тэлефонаў

|

Па інфармацыі агенцтва REGNUM, 345 мабільных тэлефонаў і 23 IPad-ы былі схаваныя ў вентыляцыі і спецыяльных схованках над заднімі коламі і пад кабінай.

Кіроўца аўтобуса прызнаўся, што перавозіў тавар па просьбе знаёмых за ўзнагароджанне.

У адміністрацыі гарадзенскага аўтавакзала “Твайму стылю” паведамілі, што затрыманы аўтобус належыць расейскай фірме.

Пасажыры, якія выязджаюць з Гродна на беларускім аўтобусе, перасаджваюцца на яго ў Друскеніках.