Грошы на рамонт храма будаўнікі клалі сабе ў кішэню

|

Больш за 23 мільёны рублёў скралі супрацоўнікі гродзенскай будаўнічай фірмы, якая займалася рамонтам слонімскага касцёла Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі.


Рамонту патрабавала ўваходная арка і званніца.

Прадстаўнікі будаўнічай фірмы нібыта дзеля эканоміі часу і спрашчэння працэдуры разлікаў прапанавалі параху касцёла разлічвацца часткова наяўнымі сродкамі.

Атрыманыя такім чынам грошы будаўнікі паклалі сабе ў кішэню.

Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці высветліла, што з красавіка 2009 да студзеня 2010 года прараб камерцыйнай структуры атрымаў больш за 23 мільёны рублёў, аднак у бухгалтарскіх дакументах фірмы гэтыя сродкі ніяк не адлюстроўваліся і на рахункі не траплялі.

У дачыненні прараба ўзбуджаная крымінальнася справа па арт.210 ч.3 КК РБ (“Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры”).

Паводле http://www.belta.by/

На фота: Касцёл Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі ў Слоніме

Фота з сайта http://venividi.ru/