Наваградскі фэст: рыцары мяча і ноўтбука

Рыцары розных стыляў, эпох і ступеняў знатнасці сабраліся, каб паказаць сваё ўменне валодаць мячом. Хтосьці трымаў меч вельмі арганічна, маючы вялікі досьвед. Маладзейшыя ваяры відавочна хваляваліся.

 

Чаго сучасныя хлапцы ідуць у рыцарскія клубы? Навошта выдаткоўваць столькі грошай на вырабы рыштунку? Колькі каштуе задавальненне цягаць на сабе шматкілаграмовыя латы? Ці павялічвае шанцы на поспех у дзяўчын далучэнне да рыцарства? Пра гэта і іншае – у размове Інгі Сакуты з удзельнікамі рыцарскіх баёў падчас Наваградскага фэсту на радыё “Твой Стыль”.

 

Здымак Вольгі Бунто