Аўгустоўскі канал зменіць статус

Плануецца таксама абсталяваць водны памежны пераход Рудаўка-Лясная на Аўгостоўскім канале для пешаходаў і раварыстаў.

Асноўнай праблемай для развіцця турызму, як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік інфармацыйна-турысцкага праекта “Невядомая Еўропа” Сяргей Каляда, было названа пытанне візаў: час іх атрымання і кошт.

Дыпламаты і кіраўнікі турфірмаў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы, адзначылі, што пасля ратыфікацыі беларуска-польскага пагаднення аб малым памежным руху, колькасць наведнікаў беларуска-польскага памежжа значна ўзрасце.

Больш за 1,5 мільёны жыхароў населеных пунктаў па абодвы бакі мяжы, змогуць трапляць у суседнюю дзяржаву без віз, па спецыяльных дазволах.

Наступнае пасяджэнне працоўнай групы адбудзецца ў 2011 годзе ў Польшчы.