Натоўпы людзей пагражаюць заказніку

|

Возеру Свізяць пагражае занадта вялікая людзей, якія вырашылі там адпачыць.


Штодзённа на берагах Свіцязі бывае каля 20 000 чалавек, у большасці жыхароў Навагрудка і Карэлічаў. Гэта вялікая антрапагенная нагрузка для Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі», у межах якога знаходзіцца возера.

Як лічаць у Міністэрстве прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, у дадзены момант у заказніку адсутнічае адпаведны парадак. Толькі ў ліпені было зафіксавана больш за 30 парушэнняў заканадаўства адносна ахоўваемых прыродных тэрыторый.

Міністэрства ўжо накіравала ў мясцовыя органы ўлады загады аб неабходнасці змяншэння колькасці месцаў адпачынку. Але, паводле заканадаўства, вызначэнне зоны адпачынку гэта адзіны магчымы крок – нельга ані зрабіць наведванне тэрыторый платным, ані нейкім іншым чынам абмежаваць доступ людзей да возера.

Заказнік «Свіцязянскі» быў створаны ў 1970 годзе, ператвораны тры гады таму. Агульная плошча складае каля 1194 гектараў, з якіх большасць знаходзіцца ў Навагрудскім раёне.

Паводле wildlife.by

Здымак victogan.livejournal.com