У Гродне збяруцца кандыдаты ў прэзідэнты

|

Як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, удзел у Форуме грамадскіх і палітычных арганізацый Гарадзеншчыны (менавіта такую назву мае імпрэза) возьмуць многія з палітыкаў, якія ўжо абвясцілі аб сваім намеры балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны.

У Гродна збіраюцца прыехаць Аляксандр Мілінкевіч (Рух “За Свабоду”), Алесь Міхалевіч (былы намеснік старшыні Партыі Беларускі Народны Фронт), Віталь Рымашэўскі (сустаршыня незарэгістраванай партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», Яраслаў Раманчук (намеснік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі), Юрый Глушакоў (Партыя “Зялёных”).

Не выключаны таксама прыезд Андрэя Саннікава (каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97).

 

Удзельнікі Форума збіраюцца абмеркаваць праграмы кандыдатаў у прэзідэнты і выпрацаваць узгодненую стратэгію паводзінаў у час выбарчай кампаніі.

 

На здымку: самы “рэйтынгавы” кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч

Фота: Народныя навіны Віцебска