У пошуках лепшага жыцця ідуць з Беларусі і ў Беларусь

|

За чатыры дні гродзенскія памежнікі тройчы затрымлівалі нелегальных мігрантаў.

Усе яны тлумачылі спробу незаконнага пераходу мяжы пошукамі лепшага жыцця.


Невядомага без дакументаў смаргонскія памежнікі затрымалі па наводцы мясцовага жыхара.

Хлопец не дайшоў да мяжы з Літвой 500 метраў.

Ён паведаміў, што нарадзіўся ў Нікалаеўску, два апошнія гады жыў у Маскве, а цяпер вырашыў пашукаць лепшага жыцця на Захадзе.

Грамадзяніна Літвы 1981 года нараджэння затрымалі ў раёне спрошчанага пропуска “Парэчча”.

Хлопец паспеў прайсці па беларускай тэрыторыі 20 метраў.

Свой візіт у Беларусь таксама патлумачыў неабходнасцю палепшыць жыццё.

У той жа дзень грамадзянін Грузіі з аналагічнай мэтай выправіўся з Беларусі ў Літву.

Не маючы візы нелегал выправіўся ў суседнюю краіну праз лес.

Затрыманы ў 350 метрах ад мяжы.

Паводле інфармацыі http://gpk.gov.by