З першага верасня пішам па новым правілам

Ад сённяшняга дня газэты і часопісы мусяць перайсці на новыя правілы. Школьнікам і Студэнтам жа дадуць час прызвычаіцца.На працягу першых двух гадоў выкладчыкі будуць выпраўляць памылкі, але на адзнаку гэта не паўплывае.

У Цэнтралізаваным Тэставанні не будзе пытанняў, што датычыліся б змен у арфаграфіі і пунктуацыі.

Што змянілася у беларускім правапісе ад сёння?

– Пашырэнне перадачы “акання” пры напісанні слоў замежнага паходжання: трыа (замест трыо), адажыа(адажыо), камп’ютар(кампутэр).

– Таксама пачасціцца ужыванне “ў” у замежных словах: ва ўніверсітэце(ва універсітэце), фаўна(фауна).

– Уласныя прыметнікі з канчаткам на ск/скі будуць пісацца без мяккага знаку: чаньчунскі(чаньчуньскі)

– Згодна з новымі правіламі з вялікай літары будуць пісацца назвы органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, пасад і тытулаў. Аднак не ў кожным выпадку. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, але: візіт прэзідэнта, выступленне прэзідэнта. З вялікай літары трэба пісаць таксама і словы “Гасподзь”, “Бог”.