Конны паход па мясцінах ВКЛ

Учора дзесяць літоўскіх вершнікаў на мясцовых літоўскіх конях пароды жэмайтукас накіраваліся з Тракаю ў паход “2000 км гісторыі”, каб наведаць некалькі дзесяткаў гістарычных аб’ектаў Вялікага Княства Літоўскага.


Скончыць паход, які мусіць паўтарыць шлях Вітаўта Вялікага, энтузіясты маюць намер праз 40 дзён на беразе Чорнага мора. Сярод удзельнікаў экспедыцыі – дзве жанчыны. Сярод асобаў, якія будуць суправаджаць конніцу, і віцэ-мэр Вільні Гінтаўтас Бабравічус.

 

Гэты паход зыніцыянаваў вядомы літоўскі бізнесмэн, арганізатар фэсту Be2gether Гедрус Клімкявічус, які сам будзе ўдзельнічаць у паходзе. Коннікі адолеюць больш за 2 тысячы кіламетраў да ўкраінскага горада Ачакаў на Чорным моры. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі збяруць матэрыял для дакументальнага кіно пра культурную спадчыну ВКЛ.

 

Коні пароды жэмайтукас абраныя невыпадкова: менавіта на такіх конях ездзілі вершнікі ВКЛ. Парода вядомая ў Літве больш за 700 гадоў, і неаднаразова знаходзілася на мяжы знікнення. Зараз у Літве налічваецца каля 400 коняў пароды жэмайтукас.

 

Гродзеншчына мае выразныя і багатыя сляды часоў Вялікага княства Літоўскага. Найперш Навагрудак – першая сталіца Вялікага княства, Гродна, які быў княскім цэнтрам, Крэва, дзе была заключаная ўнія, гэта і Гальшаны, адкуль паходзіць Соф’я Гальшанская, жонка Ягайлы, сталіца Радзівілаў – гарады Мір і Несвіж. Гэта няпоўны пералік таго, што можа сведчыць на Гродзеншчыне пра часы Вялікага княства Літоўскага. Аднак ці плануюць вершнікі наведаць гэтыя мясціны, пакуль не паведамляецца.

alt=”Image 10862″ >

Здымкі з ru.delfi.lt