Сярэдні ўзрост жыхара Гарадзеншчыны – 40 гадоў

|

У самой Гародні пражывае 327540 чалавек – 150239 мужчын і 177301 жанчын.

 

Самая вялікая ўзроставая група (90557 чалавек) – людзі 45-49 гадоў. Калі ва ўзросце да 34 гадоў колькасць мужчын у вобласці большая за колькасць жанчын, то ў больш сталым узросце мужчын становіцца менш.

 

Так, на Гарадзеншчыне пражывае 41 434 мужчыны і 38 485 жанчын ва ўзросце 20-24 гадоў, а ва ўзроставай катэгорыі 60-64 гады на 21 401 прадстаўніка моцнага пола выпадае 29 242 жанчыны. 69% жыхароў Гарадзенскай вобласці гараджане. Паводле мінулагадовага перапісу, за апошнія дзесяць год колькасць сельскіх жыхароў Гарадзеншчыны скарацілася на 25,2%.

 

У гарадах пражывае 55% насельнікаў Міншчыны, 66% – Берасцейшчыны, па 73% – Віцебшчыны і Гомельшчыны, 76% жыхароў Магілёўшчыны. У цэлым па краіне колькасць вяскоўцаў у параўнанні з папярэднім перапісам зменьшылася на 21%.

 

Беларусь лічыцца адной з найбольш урбанізаваных краін на тэрыторыі не толькі былога СССР, але і ўсёй Усходняй Еўропы. У гарадах жывуць 74% беларусаў (2 мільёны 439 тысяч чалавек).